never-forgotten

Минская студентка фотографировалась голая в метро

21 сообщение в этой теме

Рекомендованные сообщения

never-forgotten

по-русскиНажмите здесь!
 Ночью с 16 на 17 января студентка одного из гуманитарных факультетов БГУ фотографировалась голая в одном из вагонов поезда в минском метро. Фотограф снимал девушку во время движения поезда. Девушка позировала лишь в обуви, чулках и трусах.

Сотрудники милиции задержали фотографа и 21-летнюю студентку на станции метро «Восток» в 01:10. В отношении их был составлен административный протокол за «Мелкое хулиганство».

В ГУВД Миноблисполкома сообщили, что уже утром 17 января девушка предстала перед судом Первомайского района Минска. Суд оштрафовал её на 2 базовые величины (70 тысяч рублей). Имя девушки и фотографа пока не разглашается.

[Cкрыть]

источник Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы увидеть скрытое содержимое.

па-беларуску i зь фоткаміНажмите здесь!
 

80500.jpg

Нагадаем, студэнтка гуманітарнага факультэта аднаго з ВНУ ўдзельнічала у фотасесіі у стылі "ню" ў вагоне мінскага метро. За гэта яна была затрыманая і асуджаная на 70 тысяч рублёў штрафу.

Еўрарадыё паразмаўляла з фатографам Аляксеям Волатам, які прыдумаў ідэю гэтай смелай фотасесіі.

"Гэта ўжо была наша апошняя ходка, не абавязковая. Мы маглі пазбегнуць наступстваў, але ўпартасць нас падвяла. Я перайшоў у іншы вагон на Барысаўскім тракце і здымаў праз вакенца той ракурс, які быў у апублікаваным здымку. На Ўсходзе забег міліцыянт. Я пабачыў, што дзяўчыну затрымліваюць. Вярнуўся ў вагон. Нас папрасілі забраць рэчы і адвялі ў пакой міліцыі".

Далей у пакоі міліцыі на станцыі метро Усход міліцыя складала рапарт на дзяўчыну і пратакол за дробнае хуліганства.

Аляксей: "Пасля выклікалі хлапцоў з Першамайскага РУУС. Доўга іх чакалі. Размаўлялі суха, але пасля на "ржач" усё перайшло. Прыехалі суровыя дзядзькі, паказалі пальчыкам, пагражалі дзяўчыне выключэннем з універсітэта. Яны хацелі правучыць, таму праз 15 хвілін рэзкі тон знік і пачалі задаваць нармальна пытанні. Мяне адпусцілі. Чамусьці менавіта дзяўчыну павезлі правяраць на алкаголь. Але зразумела, што ў нас ва ўсіх было па нулях. Пасля яе адпусцілі ў інтэрнат".

На наступны дзець дзяўчына сама накіравалася ў міліцыю. Там, па словах Аляксея, ёй таксама казалі, што накіруюць паперы ў дэканат.

Аляксей: "Яны трактавалі гэта, як стрыптыз, маўляў, як не сорамна, ай-яй-яй... Яны не адносіліся да гэтага, як да творчасці".

Пасля дзяўчыну адвезлі ў суд, дзе аштрафавалі на 70 тысяч рублёў. Штраф за студэнтку аплоціць Аляксей.

80503.jpg

Фотасесія была цалкам ініцыятывай і ідэяй Аляксея, які знайшоў мадэль, гатовую на такі смелы крок. Стараліся выбраць вагон, у якім нікога не было. Дзяўчына не саромелася і не баялася, адзінае — перажывала за вучобу. Фотасесія была некамерцыйнай і мадэлі ніхто не плаціў, кажа Аляксей:

"Гэта такая сацыяльная нагата. Ніякага палітычнага падтэксту не было. Мы нават рабілі гэта не дзеля адрэналіну. Была задумка ўвасобіць у рэальнасць з меншай колькасцю сведкаў. Мы планавалі, што ў вагоне увогуле нікога не будзе".

У метро аднак аказаліся людзі, нехта ўсміхаўся, нехта нават здымаў на мабільны.

Аляксей: "Людзі рэагавалі толькі пазітыўна... Нехта спрабаваў не глядзець, але ўсмешка на твары прасочвалася...".

Раней такіх фотасесій Аляксей не здымаў, звычайна ён працуе ў студыі ці на вяселлях. Гэта была першая спроба экстрэмальнай фотасесіі. І ён, і мадэль не чакалі такіх наступстваў, думалі, што ўсё пройдзе ціха. Дарэчы, фотаздымкі захаваліся, але пабачаць свет яны не хутка, гаворыць Аляксей.

metro_2.jpg

Еўрарадыё адшукала аднаго з тых людзей, які ехаў у тым самым вагоне, дзе адбывалася фотасесія. Ён заўважыў кампанію яшчэ на "Кастрычніцкай", і па яго словах, акрамя дзяўчыны і фатографа, былі яшчэ памочнікі.

"Я іх пабачыў на "Кастрычніцкай". Яны адразу прыцягвалі да сябе ўвагу. Азіраліся па баках і было бачна, што гэта не звычайныя пасажыры. Недзе на станцыі "Маскоўская", калі народу стала менш, амаль нікога ў вагоне не было, дзяўчына распранулася і пачалася фотасесія. Яна доўжылася да станцыі "Уручча". Пасля дзяўчына апранулася, яны перабеглі на іншы бок і селі ў апошні цягнік".

У вагоне ехала 3-4 чалавекі. Нехта чытаў кніжку і ўсміхаўся, але ўсе паводзілі сябе стрымана. А вось у суседнім вагоне, у апошнім, ехалі супрацоўнікі метро.

"Ехалі супрацоўнікі метрапалітэна, такія мужычкі ва ўзросце. У іх рэакцыя была зусім іншая. Яны проста абляпілі шкло, пачалі здымаць на мабільныя, тыкаць пальцамі, а пасля, калі выйшлі з вагона, падышлі да групы людзей і проста сказалі: "Ваў! Мы такога раней не бачылі". Думаю, яны здаваць дзяўчыну не сталі б".

На думку Аляксея, кампанія магла б не запаліцца, калі б не перабягала ў адваротны бок і перапынялася падчас прыпынкаў.

"Яны не перапыняліся на станцыях, не зважалі на тое, што ходзіць міліцыя. Ужо тады з'явіліся думкі, што іх могуць павязаць на "Уруччы", але гэтага не адбылося".

Далей падзеі развіваліся наступным чынам. На станцыі "Барысаўскі тракт" фатограф перабег у суседні вагон, каб зняць іншы ракурс. А на станцыі "Усход" у вагон увайшла міліцыя.

Чытаць далей: Войдите или зарегистрируйтесь, чтобы увидеть скрытое содержимое.

[Cкрыть]

Поделиться сообщением


Ссылка на сообщение
Поделиться на других сайтах

Дон Андрон
i

Тема "Минская студентка фотографировалась голая в метро" перенесена из раздела "Общество" в раздел "Архив".

Поделиться сообщением


Ссылка на сообщение
Поделиться на других сайтах
  •  · Достижения
  • Достижения

  • Присоединиться к обсуждению

    Вы можете оставить комментарий уже сейчас, а зарегистрироваться позже! Если у вас уже есть аккаунт, войдите, чтобы оставить сообщение через него.

    Гость
    Ответить в тему...

    ×   Вы вставили отформатированное содержимое.   Удалить форматирование

      Only 75 emoji are allowed.

    ×   Ваша ссылка автоматически преображена.   Отображать как простую ссылку

    ×   Предыдущее содержимое было восстановлено..   Очистить текст в редакторе

    ×   You cannot paste images directly. Upload or insert images from URL.


    • Сейчас на странице   0 пользователей

      Нет пользователей, просматривающих эту страницу

    • Модераторы онлайн

      • Henry Piast
      • Александрович
      • Platon